Ужо заўтра ў горадзе стартуюць рэспубліканскія Дажынкі. Толькі ад Віцебскай вобласці ў рэспубліканскім фестывалі-кірмашы возьмуць удзел 120 чалавек. Сёлета, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, хлебаробы паўночнага рэгіёну дабіліся добрых вынікаў. Валавы збор збожжа ў вобласці склаў амаль 1 мільён 100 тысяч тон. Лепшыя аграрыі, якія ўнеслі самы вялікі ўклад у рэспубліканскі каравай, сёння адправіліся ў сталіцу Дажынак.














