Сёння ў Тэгеране міністр прамысловасці Беларусі сустрэўся з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана

4 марта 2015

Сёння ў Тэгеране адбылася сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Віталя Воўка з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Эсхакам Джахангіры. Бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны абедзвюх краін. Вынікам перамоў стала падпісанне мемарандума аб узаемным супрацоўніцтве. Дакумент аб'ядноўвае розныя сферы эканомікі. Іранскія партнёры зацікаўленыя ў пастаўках беларускай кар'ернай, сельскагаспадарчай і гарадской тэхнікі. Беларусь, у сваю чаргу, цікавяць іранскія інвестыцыі і абмен тэхналогіямі ў галіне металургіі і горнай прамысловасці. Таксама бакі дамовіліся аб узаемадзеянні ў сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту. Вынікі беларуска-іранскіх перамоў - у вялікім рэпартажы на інфармацыйным канале "Панарама".