У Санкт-Пецярбургу стартуюць Дні Мінска

9 ноября 2015

Гэта першае такое мерапрыемства сталіцы ў горадзе на Няве. Тут пройдуць перамовы мэра Мінска Андрэя Шорца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. Таксама адбудуцца бізнес-форум двух мегаполісаў, кантактна-кааперацыйная біржа і выстава інавацыйнага патэнцыялу. Акрамя гэтага, паўсотні мінскіх кампаній прапануюць сваю прадукцыю на кірмашы. Адзначым, сёння Санкт-Пецярбург займае чацвёртае месца па экспарце сярод рэгіёнаў Расіі.