Сёння ў рамках візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Сінгапур прайшоў бізнес-форум

22 марта 2013

Сёння ў рамках візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Сінгапур прайшоў бізнес-форум. Яго вынікам стала падпісанне васьмі мемарандумаў і пагаднення аб супрацоўніцтве. Дакументы дазволяць значна пашырыць узаемадзеянне ў эканамічнай сферы.

На бізнес-форуме сінгапурскія дзелавыя колы змаглі азнаёміцца з эканамічным і інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі, а таксама з навукова-інавацыйным развіццём. Быў прэзентаваны Парк высокіх тэхналогій, Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк і іншыя беларускія прадпрыемствы.
Падчас бізнес-форуму дзелавыя колы Беларусі і Сінгапура адзначылі, што такія сустрэчы дазваляюць знайсці масу магчымасцяў для выгаднай кааперацыі. І Беларусь можа стаць лепшым месцам для росту сінгапурскага бізнесу.