Сёння ў парламенце пройдзе нулявое чытанне бюджэту

5 ноября 2019

Бюджэт будучага года служыць перш за ўсё мэтам сацыяльнай палітыкі, як адзначылі ўчора ў профільнай камісіі парламента. Дэпутаты папярэдне ўзгаднілі ўсе артыкулы бюджэту перад накіраваннем яго ў Авальную залу. Сацыяльная скіраванасць галоўнага фінансавага дакумента ўзмоцненая: павялічаныя выдаткі на фінансаванне аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы. Закладзены рост зарплат бюджэтнікаў - не меней за 10 працэнтаў. Прадугледжваюцца новыя меры падтрымкі шматдзетных сем'яў. У прыватнасці, сродкі сямейнага капіталу можна будзе выкарыстаць датэрмінова.

Сёння пройдзе так званае нулявое чытанне бюджэту: урад прэзентуе сваю версію дакумента. Дэпутаты змогуць падрабязна з ім азнаёміцца і пры неабходнасці занесці папраўкі.