Сёння ў Мазыры чакаюць чыстую расійскую нафту

5 мая 2019

Новая партыя паліва, як чакаецца, прыйдзе на завод да абеду. У лабараторыі выканаюць адбор спроб, каб пераканацца ў якасці вуглевадародаў. Да перапрацоўкі новай сыравіны Мазырскі НПЗ зможа прыступіць у панядзелак, 6 мая. Нагадаем, праблемы з расійскай нафтай узніклі два тыдні таму: утрыманне хлорарганікі ў дзясяткі разоў перавысіла норму. Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў, знізіла загрузку сваіх заводаў. Прыём і транзіт нафты спыніўся ў кірунку Украіны, Польшчы, іншых еўрапейскіх краін. Урон ацэньваецца сотнямі мільёнаў долараў.