Сёння ў Маскве пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета

6 февраля 2015

Яго ўзначаліць Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Сустрэча прэм'ераў упершыню пройдзе ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза, які пачаў дзейнічаць са студзеня. Беларусь стала першай краінай-старшынёй у ЕАЭС. Падчас пасяджэнняў кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі таксама разгледзяць пытанне аб далучэнні да саюза Кыргызстана. А напярэдадні ў рамках рабочага візіту ў Расію прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся са сваім калегам. Дзмітрый Мядзведзеў падтрымаў беларускую ініцыятыву аб стварэнні двухбаковага плана эканамічнага ўзаемадзеяння. Бакі сышліся ў намеры правесці пасяджэнне саюзнага Савета Міністаў ў першым паўгоддзі ў Расіі.