Сёння ў Мінскім аблвыканкаме сустракалі дэлегацыю з Кітая

4 июля 2013
Сёлета за студзень-май гандлёвы абарот Мінскай вобласці з Кітаем склаў 338 мільёнаў долараў. На сёння галоўны праект - гэта стварэнне індустрыяльнага парку. 27 жніўня праекту споўніцца год, і за гэты час зроблена ўжо многае, хаця пошук інвестараў застаецца самым актуальным пытаннем.
Ло Янь, старшыня праўлення Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку: Мы распрацавалі дэталёвы генплан, які ўжо зацверджаны Саветам Міністраў і які хутка будзе прапанаваны на дзяржаўную экспертызу. Таксама мы займаемся прыцягненнем інвестараў з Кітая.
У гонар гадавіны кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку кітайская дэлегацыя паднесла падарунак - бронзавую чашу вагой каля чатырохсот кілаграмаў.