Сёння ў Мінску стартаваў Беларускі транспартны тыдзень

8 октября 2013

Больш за 120 кампаній з 15 краін свету прымаюць удзел у найбуйнейшым айчынным лагістычным форуме Транспарт і лагістыка - 2013. Пры гэтым каля 60 прадпрыемстваў, гэта значыць амаль палова ўсіх удзельнікаў, гэта замежныя экспаненты.


Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній, на выставе прадэманстраваны калектыўныя стэнды Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства прамысловасці, Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў і стэнд Беларускай чыгункі. Сёлета ўпершыню ў праграму Беларускага транспартнага тыдня ўключаны Міжнародны чыгуначны рэгіянальны бізнес-форум.