Сёння ў Мінску праходзіць дзявяты Беларуска-Паморскі эканамічны форум

14 сентября 2017

Дэлегацыя з Польшчы - бізнесмены, кіраўнікі прамысловых і IT-кампаній - раніцай сустрэлася з губернатарам Мінскай вобласці і кіраўніцтвам аблвыканкама. Абмеркавалі эканамічны, прамысловы і турыстычны патэнцыял цэнтральнага рэгіёна. Для паляпшэння бізнес-кантактаў будуць арганізаваны дзелавыя перамовы ў фармаце «B2B» (што абазначае “бізнес для бізнесу”). У рамках візіту госці наведаюць кампаніі Мінскай вобласці па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, лекавых прэпаратаў, а таксама Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

Кшыштаф Травіцкі, намеснік маршала Паморскага ваяводства Польшчы: "Паморскае ваяводства - гэта найперш прамысловы рэгіён Польшчы. У нас актыўна развіваюцца IT-кампаніі, вырабляецца радыёэлектроніка, развіта металургія, машынабудаванне. У нас з Мінскай вобласцю ёсць вялікі патэнцыял для ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва. Гэтаму можа спрыяць і геаграфічнае становішча ваяводства. У Гданьску размешчаны самы вялікі кантэйнерны порт на Балтыцы".

Дэлегацыя Паморскага ваяводства правядзе ў Цэнтральным рэгіёне тры дні. Першы Беларуска-Паморскі форум адбыўся дзесяць гадоў таму. У наступным годзе ён пройдзе у Польшчы.

Паморскае ваяводства знаходзіцца на поўначы краіны. Там ёсць буйны порт на Балтыйскім моры і цэнтр нафтахімічнай прамысловасці.