Сёння ў Мінску будуць гаварыць аб канкурэнцыі на галіновых рынках

13 ноября 2019
Аб добрасумленных правілах гульні на галіновых рынках будуць гаварыць сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі. Ужо зарэгістравана больш як 160 удзельнікаў з Расіі, Аўстрыі, Латвіі, Румыніі, Кітая, Украіны і Малдовы. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Еўразійскай антыманапольнай асацыяцыі. На працягу двух дзён на панэльных дыскусіях плануецца абмеркаваць шэраг актуальных тэм, у тым ліку развіццё канкурэнцыі ў ахове здароўя, на рынку харчавання, таварныя знакі ў Саюзнай дзяржаве і ЕЭАС і сусветныя сучасныя трэнды ў развіцці канкурэнцыі.

Чакаецца падпісанне і мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнай палітыкі паміж нашым Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і такімі ж ведамствамі з Аўстрыі і Румыніі.