Напярэдадні ў партовы горад прыбыла наша дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі. У апошнія гады эканамічны дыялог паміж краінамі развіваецца дынамічна і набывае характар стратэгічнага партнёрства. Больш падрабязна пра маючыя адбыцца эканамічныя перамовы - Андрэй Лапцёнак.
Форум пачне работу літаральна праз гадзіну. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 300 прадстаўнікоў бізнесу і дзяржорганаў дзвюх краін, шматлікія з якіх прыбылі ў Клайпеду яшчэ напярэдадні.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі прэм'ер урада Міхаіл Мясніковіч таксама прыбыў у Клайпеду яшчэ ўчора, і пачаў візіт з наведвання Клайпедскага марскога порта. А сёння разам са сваім літоўскім калегам прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам адкрые форум.
Трэба сказаць, што ад мерапрыемства ўдзельнікі чакаюць многага. Яшчэ напярэдадні анансіравалі галоўную задачу - зняць бар'еры для бізнесу паміж Літвой і Беларуссю. Для гэтага зараз нядрэнны момант - у гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін пазітыўная дынаміка. Па выніках мінулага года яны дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства.
Так што Клайпедскае мерапрыемства, напэўна, стане знакавым. Пра заявы і іншыя цікавыя моманты форуму раскажам бліжэй да вечара.














