Сёння ў Ерэване стартаваў III Міжнародны форум "Еўразійскі тыдзень"

22 октября 2018

Гэта найбуйнейшы на тэрыторыі ЕАЭС саміт прадстаўнікоў улады, рэгуляцыйных органаў і бізнесу. Сёлета яго наведаюць каля дзвюх тысяч удзельнікаў з амаль 30 краін, у тым ліку і Беларусі. У фокусе Еўразійскага тыдня - развіццё экспартнага патэнцыялу і стварэнне спрыяльнага бізнес-клімату ў ЕАЭС. Упершыню пройдзе фінал конкурсу інавацыйных праектаў "Еўразійскія лічбавыя платформы".

Падчас Еўразійскага тыдня ў Ерэване адкрылася выстава, якая аб'яднае больш за сотню экспартна арыентаваных кампаній саюза. Яны пакажуць прамысловы і кааперацыйны патэнцыял ЕАЭС.