Гэтае рашэнне Нацбанка зробіць крэдыты для насельніцтва і прадпрыемстваў таннейшымі.
Калі прасачыць дынаміку індыкатара, то за чатыры гады назіраўся і пікавы рост, як у сакавіку 2013-га - 28,5%. Пасля - падзенне да 20-ці - у жніўні 14-га. І затым ізноў павелічэнне да 25% у 2015-м. Летась стаўка зніжалася чатыры разы. Апошні раз - у жніўні. І зараз яна складае 17% гадавых.
Гэты крок рэгулятара выкліканы стабільнай сітуацыяй на дэпазітным і валютным рынку, а таксама нізкай інфляцыяй у Беларусі - на канец мінулага года 11,5%. Прычым сёлета ёсць усе перадумовы выхаду гэтага паказчыку на адназначную лічбу.













