Сёння свой першы дзень нараджэння святкуе Еўразійскі эканамічны саюз

1 января 2016

За год арганізацыя прыкметна прырасла і на сусветнай арэне ўжо здабыла істотную палітычную вагу. Зараз дзяржавамі - членамі ЕАЭС з'яўляюцца Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Вынікі першага года еўразійскай інтэграцыі падвёў Аляксей Адашкін. Гэтая кампанія з'яўляецца адным з найбуйнейшых малочных прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці. Пад агульным брэндам тут выпускаюць звыш 80-ці найменняў прадукцыі. У лінейцы тавараў - сухое і неразведзенае малако, а таксама разнастайныя віды масла і сыроў, у тым ліку і элітныя. На экспарт ідзе каля 80% вырабленага. З пачаткам работы Еўразійскага эканамічнага саюза і геаграфія, і аб'ёмы продажаў за мяжу істотна пашырыліся.

А рухавіком паспяховага гандлю за мяжой становіцца пастаянная мадэрнізацыя. Бо канкурэнцыя на знешніх, няхай і саюзных рынках вельмі сур'ёзная. Толькі ў 2015 годзе на абнаўленне абсталявання тут патрацілі 20 мільярдаў рублёў. Вярнуць інвесціраванае плануюць за кошт аблягчэння ўмоў паставак адразу ў чатыры краіны ЕАЭС.

1 студзеня 2015 года. Афіцыйны запуск Еўразійскага эканамічнага саюза. У яго складзе Беларусь, Казахстан і Расія. Літаральна на наступны дзень да альянсу далучаецца Арменія. Праходзіць крыху больш за паўгода, і ў жніўні ў ЕАЭС уступае Кыргызстан. Разам менш чым за год еўразійская "тройка" ператварылася ў "пяцёрку".

Менавіта Беларусь стала на чале новага аб'яднання ў першы год яго работы і прыклала максімум намаганняў, каб ЕАЭС ужо на старце стаў прыкметным і эфектыўным.

У гэтым будынку на вуліцы Кірава ў Мінску размяшчаецца цэнтр правасуддзя ўсяго ЕАЭС. Менавіта тут знаходзіцца Суд Еўразійскага эканамічнага саюза, у якім вырашаюцца ўсе спрэчныя пытанні, што ўзнікаюць унутры альянсу. Штаб-кватэра ЕАЭС працуе ў Маскве. А вось у Алматы павінен будзе з'явіцца фінансавы цэнтр Саюза. Праўда, толькі ў 2025 годзе.

Інтэграцыя для нашай краіны з'яўляецца адным з ключавых фактараў павышэння ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі. Прычым, Беларусь, удзельнічаючы ў Еўразійскім саюзе, паслядоўна і настойліва выступае за зняцце ўсіх бар'ераў, што яшчэ застаюцца ва ўзаемным гандлі. Прэзідэнты краін саюза тройчы сустракаліся на самітах ЕАЭС у 2015 годзе, каб карэкціраваць развіццё аб'яднання.

Сёння ЕАЭС - адно з найбуйнейшых у свеце эканамічных фарміраванняў, у якім пражывае больш за 180 мільёнаў чалавек. За год пад старшынствам Беларусі сфарміраваны агульны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, рабочай сілы і капіталаў. Амаль палова рынку паслуг Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо працуе па адзіных правілах. Гэта датычыцца аптовага і рознічнага гандлю, будаўніцтва, архітэктурнага і інжынернага абуладкавання, кансалтынгу. З новага года ўступаюць у сілу адзіныя правілы абарачэння лекаў, а бізнесу забяспечваецца ўзаемны доступ да нацыянальных рынкаў дзяржзакупак.

1 студзеня стартаваў і першы этап лібералізацыі рынку аўтамабільных грузаперавозак, на якім у саюзе вялізная канкурэнцыя.

2015-ы аказаўся даволі няпростым для эканомік удзельнікаў саюза. Падзенне сусветных цэнаў на нафту, санкцыённае супрацьстаянне краін Захаду і Расіі. Таму нядзіўна, што ўзаемны гандаль унутры аб'яднання крыху прасеў. Аднак, на думку экспертаў, без утварэння саюза эканамічныя страты маглі быць яшчэ больш істотнымі. Прычым нават у такіх няпростых умовах Беларусь змагла захаваць станоўчае сальда ў гандлі з усімі партнёрамі па ЕАЭС, акрамя Расіі.

ЕАЭС - аб'яднанне эканамічнае. Аднак за год саюз здолеў набраць і істотную палітычную вагу на сусветнай арэне.

Менш чым праз паўгода пасля запуску ЕАЭС было падпісанае першае пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім саюзам і В'етнамам. На чарзе ўжо некалькі дзясяткаў заявак ад замежных дзяржаў аб спрашчэнні эканамічных адносін з ЕАЭС. Асобна ідзе і злучэнне Еўразійскага альянсу з глабальнай кітайскай ініцыятывай "Эканамічны пояс Шаўковага шляху".

У 2016-м старшынства ў ЕАЭС перайшло да Казахстана. Нурсултан Назарбаеў, дарэчы, паабяцаў менавіта за кошт больш цеснага супрацоўніцтва з Кітаем і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва ўзмацніць Еўразійскі эканамічны саюз. Інтэграцыя інтэграцый у дзеянні.