Сёння стартуе маштабны беларуска-кітайскі бізнес-форум у анлайн-фармаце

10 ноября 2020
Перамовы з партнёрамі ў рамках нацыянальнай экспазіцыі на Кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг. Яна таксама сёлета праводзіцца дыстанцыйна. На форуме абмяркуюць развіццё гандлёва-эканамічных адносін, перспектывы супрацоўніцтва, а таксама інвестыцыйны патэнцыял дзвюх краін. Размова пойдзе і аб папулярызацыі беларускай прадукцыі на кітайскім рынку.

Кітай - ключавы гандлёвы партнёр Беларусі. Па выніках працы сёлета экспарт у КНР вырас у 2,5 раза і ўжо дасягнуў амаль 200 мільёнаў долараў.