Сёння стартаваў галоўны сельскагаспадарчы форум краіны - Белагра-2013

4 июня 2013
Больш за 400 кампаній з 18 краін свету дэманструюць свае дасягненні ў развіцці гэтай галіны. Тэматычныя экспазіцыі размясціліся на дзвюх пляцоўках: Футбольным манежы і дэманстрацыйным полі Гастэлаўскае. У межах мерапрыемства запланаваны майстар-класы, канферэнцыі, дэгустацыі, выставы сучаснай сельгастэхнікі і апошніх распрацовак па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробства, бульбаводства і пладаводства. Наведаць мерапрыемства можна ўключна да 9 чэрвеня.