Сёння адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета Міністраў

23 июня 2015

Пытанні імпартазамяшчэння і напаўнення ўнутранага рынку таварамі беларускай вытворчасці разглядалі сёння на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Паводле слоў Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, імпарт тавараў застаецца на сёння досыць высокім. Толькі за апошнія чатыры гады больш як на 70% павялічыўся ўвоз у краіну спажывецкіх тавараў: легкавых аўтамабіляў, мэблі, лекавых сродкаў. Урад будзе кантраляваць працу таваравытворцаў.

Як адзначыў кіраўнік урада падчас пасяджэння, самы эфектыўны інструмент у барацьбе за рынак сёння - гэта высокая якасць айчыннай прадукцыі, шырокі асартымент, канкурэнтная цана, а таксама пазіцыянаванне тавараў на рынку і іх рэклама.