Сёння адбыліся прадметныя перагаворы на МТЗ

3 февраля 2014

Менавіта тут, як высветлілася, беларускія спецыялісты распрацавалі найноўшую мадэль трактара па заказе расійскіх партнёраў - тэхніка магутнасцю 450 конскіх сіл цалкам адказвае запатрабаванням рэгіёну краіны-суседкі. Першы такі эксперыментальны трактар у хуткім часе збяруць у Амурскай вобласці і там жа ён пройдзе праверку непасрэдна на палях. Асаблівую ж увагу сёння губернатар Алег Кажамяка надаў і так званай міні-тэхніцы.


Алег Кажамяка, губернатар Амурскай вобласці Расіі: Я думаю, гэта будзе запатрабавана як раз для фермерскіх гаспадарак. Вось зараз мы такую лінейку па некалькі дзясяткаў штук - ад міні-плугоў да 30 моцных трактароў - прывязём у Амурскую вобласць і дадзім магчымасць нашым аграрыям выпрабаваць яе.



Уладзімір Валчок, генеральны дырэктар ПА МТЗ: З мэтай набліжэння нашай тэхнікі да канчатковага спажыўца з гэтага года пачалася зборка трактароў серыі 892. Гэтае далейшае развіццё знакамітай 80 двойкі на расійскім рынку. Першыя 24 трактары былі адгружаныя літаральна 5-7 дзён таму ў Амурскую вобласць.



На заўтра запланаваныя афіцыйныя сустрэчы дэлегацыі ва ўрадзе і перагаворы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.