Сёння расійская дэлегацыя наведае прадпрыемства "Штадлер-Мінск"

3 апреля 2015

Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ўмацоўваецца шмат у чым дзякуючы сувязям з рэгіёнамі. Такі акцэнт Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка зрабіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Валерыем Шанцавым. За гады рэалізацыі саюзных дамоўленасцяў Беларусь і Расія дасягнулі значнага прагрэсу ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Ніжагародская вобласць - адзін з найважнейшых партнёраў краіны. Нашы эканомікі падобныя….. У Беларусі, як і ў Ніжагародскай вобласці, высока развіта аўтамабілебудаванне, дынамічна развіваецца сельская гаспадарка. Зараз неабходна знаходзіць новыя формы супрацоўніцтва, падтрымліваючы старыя кааперацыйныя сувязі паміж беларускімі і ніжагародскімі прамысловымі прадпрыемствамі, актыўна развіваць супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі…. Першачарговая задача - станоўчая дынаміка гандлю.

Сёння расійская дэлегацыя наведае прадпрыемства "Штадлер-Мінск", а таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці. Па выніках візіту плануецца падпісанне плана мерапрыемстваў узаемадзеяння на гэты год.