Сёння Палата прадстаўнікоў прагаласавала за пазабюджэтны фонд сацабароны

18 декабря 2017

З яго будуць плаціць дапамогі і пенсіі. Пералічваць іх будуць з улікам працы ўсёй эканомікі. У планах і павышэнне сярэдняй зарплаты па краіне, у першую чаргу, у бюджэтнай сферы.

Фінансава ў наступным годзе падтрымаюць і рэальны сектар праз дзяржпраграмы. Напрыклад, на машынабудаванне накіруюць 180 мільёнаў рублёў.