Сёння адзначаюць Міжнародны дзень энергазберажэння

11 ноября 2016

Першыя кілаваты электрычнай энергіі паступілі ад самага вялікага сонечнага парку ў Магілёўскай вобласці. На яго стварэнне сышло больш за 10 000 фотапанеляў, якія пераўтвораць святло ў электрычнасць. Пляцоўка для рэалізацыі праекта вылучаная ў Чэрыкаўскім раёне. Інвестарам новага прадпрыемства выступіў літоўскі бізнесмен.

Ігарыс Котавас, дырэктар прадпрыемства па выпрацоўцы электраэнергіі (Літва): "Чэрыкаў у Магілёўскай вобласці - самае сонечнае месца, самы сонечны раён. Тут часцей за ўсё сонечнае надвор'е. Гэта паслужыла першапачаткам для выбару гэтага месца. Далей, альтэрнатыўная энергетыка, аднаўляльная энергетыка - гэта самая чыстая энергетыка ў свеце . Яна зараз атрымлівае вельмі вялікае развіццё ў Еўропе".

Неўзабаве ў Чэрыкаўскім раёне пачнецца будаўніцтва яшчэ дзвюх электрастанцый, якія працуюць на сонечных батарэях.