Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2015

У гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Па выніках 2014 года, наша краіна ўвайшла ў пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расіі, саступіўшы Кітаю, Нідэрландам, Германіі і Італіі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі Беларусі і Расіі летась перавысіў 37,5 мільярдаў долараў. У 2015-ым стартуе рэалізацыя 36-ці саюзных праграм. Актывізавалася супрацоўніцтва Беларусі з расійскімі рэгіёнамі, (а гэта падмурак нашай інтэграцыі). Толькі за сакавік нашу краіну наведалі тры расійскія дэлегацыі.

З Курскай вобласцю летась узаемны тавараабарот дасягнуў 250-ці мільёнаў долараў. У 2010-ым - у Курску арганізавана СП па выпуску тралейбусаў). У Арэнбургскай вобласці працуюць дзве зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі. Адна з новых прапаноў - сумеснае прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў.