Сёння адкрываецца міжнародная выстава "Белагра-2020"

29 сентября 2020
Азнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі. Сёння  міжнароднай выставай "Белагра"  адкрываецца Беларускі аграпрамысловы тыдзень. Мінскі трактарны завод прэзентуе найноўшыя распрацоўкі і выставіць каля 15 мадэляў трактароў   магутнасцю ад 9  да 130 конскіх сіл. Здзівяць гасцей і іншыя флагманы беларускага машынабудавання, а таксама   прадстаўнікі харчовай індустрыі і навукоўцы. Так, гасцей упершыню  пачастуюць   мясным марожаным   Ice meat. Нацыянальная акадэмія навук падрыхтавала экспазіцыю з 240 найноўшых распрацовак і тэхналогій. Паводле інфармацыі арганізатараў,  удзел у форуме возьмуць 360 кампаній з 14 краін. 

У дні выставы пройдуць конкурс на лепшую племянную карову, конкурс "Лепшы араты", выстава сельскагаспадарчых жывёл і іншыя мерапрыемствы. Упершыню   адбудуцца конкурсы стрыгальшчыкаў авечак і на лепшага племяннога каня. XXX Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020"  пройдзе гэтым разам  на тэрыторыі Футбольнага манежа. І адкрыецца ўжо а 9-й гадзіне раніцы.