Сёння адкрыецца XXV Міжнародная выстава "Прадэкспо"

12 ноября 2019

Больш за 200 найбуйнейшых вытворцаў і гандлёвых сетак Беларусі, краін СНД і Еўрасаюза. Сёння адкрыецца XXV Міжнародная выстава "Прадэкспо". Упершыню ў рамках дзелавой праграмы пройдуць бліц-перамовы закупшчыкаў з вытворцамі і пастаўшчыкамі прадуктаў харчавання і напояў. Галоўная тэма - пашырэнне экспарту і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі. Самым відовішчным мерапрыемствам стане Міжнародны кулінарны кубак. Гэта спаборніцтва прафесійных повараў і кандытараў з краін блізкага і далёкага замежжа. Выстава прадоўжыцца да канца тыдня.