Сёння асноўны дзень II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны

4 октября 2019

Сёння асноўны дзень работы форуму. Напярэдадні, нагадаем, дзелавыя колы  Беларусі і Украіны ўжо падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў. Агульная сума кантрактаў перавысіла 500 мільёнаў долараў. Скарбонку папоўнілі дамоўленасці ў нафтахімічнай галіне, чакаюцца буйныя пастаўкі ва Украіну нашых БелАЗаў і тэхнікі "Амкадор". Вывучаюцца магчымасці пастаўкі для сотні тралейбусаў. Беларусь зацікаўлена развіваць  кааперацыйныя сувязі з Украінай  у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Таксама сярод будучых прыярытэтных напрамкаў для сумеснай працы інфраструктура, лагістыка і транспартныя калідоры. У цэнтры Жытоміра працуе выстава буйнагабарытнай тэхнікі, дзе дэманструецца  прадукцыя беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў:  усяго 75  экспанатаў, у тым ліку навінкі.