Сёння Нацбанк вызначыць, ці зменіцца ў найбліжэйшы час узровень стаўкі рэфінансавання

7 августа 2019

Рэгулятар правядзе чарговае пасяджэнне па грашова-крэдытнай палітыцы. Ледзь больш за год ключавая стаўка трымаецца на ўзроўні 10 % гадавых. І гэта гістарычны мінімум для Беларусі. У Мінэканомікі адзначалі, што рэзервы для паніжэння стаўкі пакуль не вычарпаныя. А Нацбанк не выключаў магчымасці далейшага падзення гэтага паказчыку. Нагадаем, падчас прыняцця рашэння ў аснову асноў рэгулятар ставіць узровень бягучай інфляцыі.