Пачынаецца афіцыйны візіт Андрэя Кабякова ў Славацкую Рэспубліку

27 апреля 2017

Сёння пачынаецца афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Славацкую Рэспубліку. На працягу двух дзён кіраўнік беларускага ўрада правядзе перамовы са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіца, возьме ўдзел у адкрыцці Беларуска-славацкага дзелавога форуму ў Браціславе, сустрэнецца з прадстаўнікамі буйных славацкіх кампаній, а таксама наведае атамную электрастанцыю Мохаўцэ. Трэба адзначыць, што летась узаемны тавараабарот Беларусі і Славакіі склаў больш за 160 млн долараў. У спісе знешнегандлёвых партнёраў Беларусі па выніках мінулага года рэспубліка заняла 24-е месца.

Сёння ў Беларусі дзейнічае 12 сумесных і 7 замежных прадпрыемстваў з удзелам славацкага капіталу. Па выніках мінулага года славацкія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі склалі прыкладна адзін мільён долараў.