Сёння пачаў працу інтэграваны біржавы валютны рынак

7 февраля 2013
Першы крок да стварэння агульнага фінансавага рынку згодна з раней адобраным прэзідэнтамі Беларусі, Расіі і Казахстана планам ужо зроблены. Працу над яго стварэннем Цэнтрабанкі ЕўрАзЭС пачалі яшчэ ў 2006. З адкрыццём біржавога інтэграванага валютнага рынку ўсе банкі - рэзідэнты краін Мытнага саюза атрымалі роўныя ўмовы выхаду на расійскі фінансавы рынак з расійскімі рэзідэнтамі.