Сёння на Беларускай АЭС завяршылася місія МАГАТЭ

22 Жніўня 2019

Місія МАГАТЭ доўжылася тры тыдні. Эксперты высока ацанілі бяспеку на Беларускай атамнай станцыі. Напрыклад, надзейную сістэму аварыйнага апавяшчэння насельніцтва ў выпадку ўзнікнення радыелагічнай і іншых аварый. Таксама адзначылі ўзровень абароненасці персаналу АЭС. У склад місіі ўвайшлі 15 спецыялістаў з Расіі, Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Францыі, Нідэрланд, Славакіі і ЗША.

У пачатку наступнага года пройдзе яшчэ адна важная праверка. Эксперты МАГАТЭ прыедуць на БелАЭС пасля заканчэння будаўніцтва, каб ацаніць усе  19 напрамкаў працы станцыі  перад запускам.