Сёння на беларускі "Нафтан" пачата адгрузка чыстай расійскай нафты

4 июля 2019

Падачу сыравіны аднавілі адразу пасля ачысткі адной з ліній нафтаправода, што вядзе да завода-перапрацоўшчыка. Брудную сыравіну  выцеснілі назад у Расію. Новая партыя адпавядае ўсім стандартам. Гэта пацвердзіла акрэдытаваная лабараторыя. Нагадаем, пасля здарэння на "Дружбе"  завод з-за недахопу чыстай нафты працаваў на 65 % сваіх магчымасцей, а трубаправод Унеча - Полацк,  запоўнены бруднай сыравінай,  прастойваў.