Сёння Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў прадпрыемства Адані

8 августа 2014

З маленькай фірмы, створанай у пачатку 90-х, яно ператварылася ў навукова-вытворчы цэнтр, дзе асноўная стаўка на інтэлект. Больш за 80% супрацоўнікаў - гэта фізікі, інжынеры і праграмісты. Прадпрыемства працуе па 2 кірунках - вырабляе абсталяванне для медыцыны і сістэм бяспекі. Андрэю Кабякову паказалі новую ўстаноўку для радыетэрапіі і ўнікальныя перасовачныя клінікі. Дзякуючы такой мабільнай лабараторыі можна дыягнаставаць на ранняй стадыі анкалагічнае захворванне.


Сістэмы кантролю бяспекі гэтага прадпрыемства ўстаноўлены ў аэрапортах, турмах, на мытні і нават алмазных рудніках ПАР. Сёння больш за 90% прадукцыі ідзе на экспарт па ўсім свеце - ад Еўропы да Лацінскай Амерыкі.