Беларусь на саміце прадставіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Парадак дня ўключаў 16 пытанняў. У вузкім і пашыраным складах кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС абмеркавалі ініцыятывы па процідзеянні нелегальнаму абароту тавараў на мытнай тэрыторыі, а таксама план мерапрыемстваў па ўхіленні абмежаванняў у дачыненні да руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на 2018-2019 гады, фарміраванне агульнага энергетычнага рынку. Як заявіў Андрэй Кабякоў, Беларусь лічыць недапушчальным зацягваць стварэнне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у ЕАЭС.
Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі:
"Сёння выразна адчуваюцца спробы зацягнуць гэтае пытанне яшчэ далей у часе. Лічым, што гэта недапушчальна. Калі ўжо мы прынялі рашэнне ісці сваім шляхам і дамовіліся толькі да 2025 года запусціць агульны рынак энергарэсурсаў, то давайце прытрымлівацца гэтых дамоўленасцяў".
Для ўмацавання Еўразійскага эканамічнага саюза ў рэальным сектары эканомікі будуць ажыццяўляцца агульныя праекты. Пілотныя - па стварэнні еўразійскіх брэндаў і сумесных прадпрыемстваў – вынесены на абмеркаванне. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета вырашана правесці ў Сочы ў пачатку года. На палях саміту Андрэй Кабякоў правёў двухбаковую сустрэчу з расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Прэм'еры абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў.













