Сёння дэлегацыя Амурскай вобласці Расіі наведае Гомельскую вобласць

7 февраля 2013
А напярэдадні расіяне сустрэліся з прэм'ер-міністрам. Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь і Амурская вобласць створаць дарожныя карты ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Сёння бакі ўвайшлі ў фазу інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Сёлета пачнуць працаваць тры галоўныя машынабудаўнічыя комплексы ў Прыамур'і - Гомсельмаш, МТЗ і БелАЗ.
(Алег Кажамяка, губернатар Амурскай вобласці Расіі)
(Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі)
Беларускія машыны вельмі запатрабаваныя ў Амурскай вобласці. Сельскагаспадарчае машынабудаванне складае аснову экспарту ў гэты рэгіён.