Сёння аграрыі пераадолеюць планку тры мільёны тон збожжа

2 августа 2018

Пачнём з гарачых навін з палёў. Ужо сёння аграрыі пераадолеюць планку тры мільёны тон збожжа.

Па краіне прыбрана практычна палова плошчаў. Нязменным лідарам жніва застаецца Брэсцкая вобласць. На яе рахунку - амаль 750 тысяч тон збожжа і засталося асвоіць усяго чвэрць плошчаў. На другое месца па намалоце выйшаў сталічны рэгіён. На трэцім - Гродзенская вобласць - у яе 648 тысяч тон збожжа. Актыўна ідзе кампанія ў Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Тэмпы ўборкі тут ужо як у лідзіруючых рэгіёнах.