Сёмая штогадовая канферэнцыя аб IT-бізнесе прайшла ў Мінску

5 апреля 2018

IT-вясна прыйшла ў Беларусь - так арганізатары вызначылі тэму канферэнцыі, прысвечанай Дэкрэту "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Сёння ў Мінску прайшлі панэльныя дыскусіі па самых інавацыйных пунктах дакумента: набліжэнне нашых юрыдычных норм да міжнароднага права, прыцягненне інвестыцый у краіну і ўрэгуляванне тэхналогіі блакчэйн і крыптавалют. У форуме прынялі ўдзел вядомыя IT-персоны і рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій. Кампанія "ЭймЭта", якую мінулым летам купіў Google. Вядомая на ўвесь свет платформа па кіраванні дакументамі "Пандадок", створаная ў Мінску са штаб-кватэрай у Сан-Францыска. Па меркаванні спікера з Расіі - інтэрнэт-омбудсмэна Дзмітрыя Марынічава - Дэкрэт № 8 дазваляе праверыць лічбавую будучыню на зуб.

Мерапрыемства сабрала больш як паўтысячы наведвальнікаў. Гэта ўжо сёмая штогадовая канферэнцыя аб IT-бізнесе.