Зборачная вытворчасць "Амкадор" у наступным годзе з'явіцца ў Егіпце

24 мая 2018

Наконт планаў сёння гаварыла кіраўніцтва кампаніі з дэлегацыяй арабскай рэспублікі. Партнёрам паказалі ўсю лінейку машын і падпісалі новы кантракт на пастаўку тэхнікі сёлета больш чым на 700 тысяч долараў. Гэта ўтрая больш, чым у 2017-м. У планах адкрыць і сэрвіснае пасляпродажнае абслугоўванне.