Збор ураджаю сёлета добра паўплывае на фінансавы стан гаспадарак

22 августа 2017

Збор ураджаю сёлета добра паўплывае на фінансавы стан гаспадарак, упэўнены ў Мінсельгасхарчы, бо чакаецца рост аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі. Зараз у Беларусі каля 30 % стратных сельгазарганізацый, 240 гаспадарак знаходзяцца ў перыядзе санацыі. Як адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, пасля ўборкі гэтыя гаспадаркі стануць на ногі больш упэўнена, тым больш што з боку дзяржавы створаны ўсе ўмовы для працы.

Падтрымліваюць матэрыяльна і людзей працы. Камбайнер можа зарабіць падчас уборкі да 140 рублёў за дзень, а вадзіцель да 70. Для механізатараў арганізавана і двухразовае харчаванне.