"Савушкін прадукт" заваяваў "Тры залатыя зоркі"

6 Чэрвеня 2015

Прадукцыя гэтага вытворцы не толькі экалагічная, але яшчэ і смачная. Пра гэта сведчаць адразу "Тры залатыя зоркі", заваяваныя айчынным брэндам "Савушкін прадукт" на галоўным еўрапейскім дэгустацыйным конкурсе ў Бруселі. Званне лепшага аспрэчвалі больш за паўтары тысячы прэтэндэнтаў з 120 краін. Аляксей Кандраценка пра смачную перамогу.

Не першы год "Савушкін прадукт" пакарае п'едэсталы прэстыжных міжнародных дэгустацыйных конкурсаў. І вось скарбонку ўзнагарод папоўнілі чарговыя "Залатыя зоркі".

На Superior Taste Award у Бруселі па смаку экспертам з сусветным імем спадабаліся двухслойны ёгурт "Савушкін", "Тварожная лустачка", у таксама сыр "Брэст-Літоўск". Толькі прынцып сляпой дэгустацыі вызначыў выключны смак. Кампанія - першая сярод малочных вытворцаў краін СНД, хто атрымаў у Бельгіі "Тры залатыя зоркі" з трох магчымых "За выключны смак".

Крысціян Дэ Боу, кіраўнік Міжнароднага інстытута смаку і якасці iTQi: "Гэты лепшы доказ таго, што давяраючы свой выбар прадукцыі кампаніі "Савушкін прадукт", спажывец атрымлівае лепшае".

Мішэль Бланшэ, член журы конкурсу Superior Taste Award, Францыя: "Вялікае задавальненне ўручаць вышэйшыя ўзнагароды прызнання цудоўнага смаку. Выдатная карпаратыўная праца. Безумоўна, ваша прадукцыя адпавядае вышэйшым сусветным стандартам".

Больш за 10 гадоў запар "Савушкін прадукт" - адзін з самых папулярных брэндаў краіны. Уся прадукцыя - са свежага малака. Гэта, а таксама поўная адсутнасць штучных напаўняльнікаў і кансервантаў дазваляе ўзнімаць планку ўсё вышэй. Як вынік - бестэрміновая экспартная ліцэнзія ў краіны Еўрасаюза.

Дарэчы, тыя самыя "Тры зоркі" ў Бруселі прысуджаюць з незвычайнай фармулёўкай: "Таму, хто здолеў здзівіць і адкрыць новыя грані смаку".

Алена Бабкіна, намеснік гендырэктара ААТ "Савушкін прадукт": "Наш сыр "Брэст-Літоўск", які распрацаваны нашымі тэхнолагамі на аснове рэцэптуры ВКЛ, мы адаптавалі рэцэптуру да старажытных тэхналогій, сёння адзначаны гурманамі дэгустацыйнай эліты ўсяго свету".

Вонкавы выгляд, водар, тэкстура і смак - для стварэння тавара такой якасці не абысціся без каманды прафесіяналаў. "Савушкін прадукт" любяць не толькі ў нашай краіне. Геаграфія экспарту ад Расіі і Узбекістана да Сінгапура і Ганконга. У які б пункт планеты не трапілі ёгурт, масла або сыр, прынцып кампаніі нязменны - дарыць радасць і здароўе. 


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя