"Савушкаў прадукт" запусціў сацыяльны праект "Клуб аматараў малака"

29 марта 2016

Ці можна давяраць малочным прадуктам з працяглымі тэрмінамі прыдатнасці? Як расшыфраваць надпісы на ўпакоўках і наколькі сур'ёзны кантроль якасці праходзіць сыравіна, перш чым трапіць у перапрацоўку? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дае кампанія "Савушкаў прадукт", якая запусціла працяглы сацыяльны праект "Клуб аматараў малака". Яго ўдзельнікі - звычайныя спажыўцы. Што дазваляе натуральнаму малаку, без кансервантаў, захоўвацца паўгода, даведвалася Вікторыя Патоня.

Лепш адзін раз убачыць! Кампанія "Савушкаў прадукт" раскрывае сакрэты "малочнай кухні". Сацыяльны праект "Клуб аматараў малака" - гэты лагічны працяг 10-гадовай работы па рэалізацыі праграмы "Савушкаў прадукт" - за здаровую нацыю".

Каб стаць удзельнікам сустрэчы, дастаткова запоўніць анкету і адказаць на пытанні віктарыны на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках. Запрашэнне наведаць клуб атрымлівае пяцёрка лідараў, якія хутчэй за ўсіх далі правільныя адказы. Дарэчы, свае заяўкі дасылаюць спажыўцы не толькі з Беларусі, але і з блізкага замежжа.

Бонусы - жывыя зносіны, карысная інфармацыя, дэгустацыя навінак і экскурсія па заводзе-аўтамаце. За суткі тут перапрацоўваецца каля 2 тысяч тон свежага малака. 90% сыравіны - вышэйшага гатунку і экстра. Кожная партыя праходзіць дбайную праверку ў лабараторыях па 50-ці паказчыках! Пры мінімальным адхіленні ад нормы сыравіна на вытворчасць не прымаецца. Стэрыльнасць і чысціня ў цэхах параўнальная з умовамі ў аперацыйнай. Санпрапускнік як для работнікаў, так і для гасцей. Усё гэта - для гарантыі якасці і бяспекі прадукцыі.

Сыравіна з цыстэрнаў паступае на вытворчасць па трубах, працэс перапрацоўкі закрыты. Няма кантакту ні з чалавекам, ні з паветрам. 60% прадукцыі прадпрыемства экспартуе больш чым у 20 краін свету. Машыны-халадзільнікі з тэрмарэгулятарамі пастаўляюць сыры, ёгурты, тварог пры тэмпературы плюс 2-6 градусаў на любыя адлегласці. Экалагічную праблему перапрацоўкі сыроваткі тут таксама вырашылі. Замест пабочнага прадукту атрымліваюць высокаканкурэнтны экспартны тавар.

Алена Бабкіна, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Савушкаў прадукт": "Мы гатовыя паказаць знутры, як вырабляюцца натуральныя малочныя прадукты з дастаткова працяглымі тэрмінамі прыдатнасці, але гарантавана без кансервантаў, распавесці, што стаціь за часам незразумелымі тэрмінамі. Напрыклад, "нармалізаванае малако". Гэта проста прыведзенае ў адпаведнасць па тлустасці малако".

Самы працяглы тэрмін захоўвання - паўгода - мае ультрапастэрызаванае малако. У Еўропе метад вядомы як "элітная апрацоўка". Малако без кантакту з паветрам награваецца да 137 градусаў. Фасуецца яно таксама ў асептычных умовах. Вакуум - ідэальныя ўмовы захоўвання, пранікненне бактэрый там выключана, а значыць тэрмін прыдатнасці большы. Наведвальнікі клуба прызнаюцца: іх сумненні развеяныя.

Святлана Мінько, удзельніца "Клуба аматараў малака": "Я ўпэўненая ў якасці, пераканалася ў гэтым. Спецыяльна хацела прыйсці паглядзець. Такія сустрэчы трэба як мага часцей праводзіць, каб больш людзей не баяліся купляць цяперашнюю сучасную малочную прадукцыю: ёгурты, сокі, тваражкі".

Штогод сярэднестатыстычны беларус ужывае на 70 кілаграмаў менш малочных прадуктаў, чым рэкамендавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. У кампаніі "Савушкаў прадукт" гатовыя навучыць "малочнай грамаце" ўсіх, хто жадае.