Самы вялікі каравай у Нясвіжскім раёне - звыш 140 тысяч тон збожжа

13 августа 2020
Самы вялікі каравай  у Нясвіжскім раёне - там намалочана звыш 140 тысяч тон збожжа. Далей ідзе  Капыльскі. Тут аграрыі ўбралі больш за 132 тысячы тон. У лідарах і Слуцкі раён. Тут сабралі звыш 124  тысяч тон збожжа.

Топ-ліст па ўраджайнасці таксама ўзначальвае Нясвіжскі раён. Там хлебаробы збіраюць па 67 цэнтнераў з гектара. Далей ідзе  Клецкі - 56 цэнтнераў. У тройцы лідараў таксама  Дзяржынскі раён. Там збожжавыя даюць па 54 з гектара. Увогуле ж сярэдняя ўраджайнасць па вобласці  40 цэнтнераў.