Самыя папулярныя ў моладзі па-ранейшаму сельскагаспадарчыя атрады

4 августа 2017

Што такое адно збожжа для цэлага каравая, яны ведаюць не па чутках. Дзякуючы гэтым людзям, мы ядзім духмяны хлеб, а яны, нягледзячы на спякоту, кожны дзень праводзяць у полі. Тысячы камбайнаў сёння ездзяць па зямлі, сотні тысяч чалавек датычныя да зразумелай і вельмі патрэбнай, але такой цяжкай працы - уборцы ўраджаю. Нашы карэспандэнты сустрэліся з тымі, для каго рабочы кабінет - цэлае поле.

Расказвае Таццяна Кароль. Яны на полі ўпершыню. Праца пад пякучым сонцам нязвыклая, але жаданне прасякнуцца працай і яшчэ падзарабіць апынулася важнейшым за адпачынак на канікулах. Байцы сельскагаспадарчага атрада таксама ў палях.

Традыцыі беларускіх студэнтаў дапамагаць і ўдзельнічаць у жыцці краіны на будоўлі, у полі, увогуле на перадавой, ужо больш як 17 гадоў. Але самыя папулярныя ў моладзі па-ранейшаму сельскагаспадарчыя атрады.

Да нарыхтоўкі ўраджаю не першы раз далучаецца і моладзь. Многія на час уборачнай кампаніі прыязджаюць са сталіцы, каб падзарабіць. А для аграрыяў у гэтыя гарачыя насычаныя дні такая дапамога вельмі дарэчы.

Працаўнікі (ім ад 14 да 19 гадоў) такіх атрадаў дапамагаюць прымаць збожжа новага ўраджая, сартаваць яго і рыхтаваць да апрацоўкі.

На дапамогу сёння прыходзіць і новая сельгастэхніка. 25 камбайнаў адправіліся ў гаспадаркі Гомельскай вобласці. Усе яны будуць працаваць там, дзе нагрузка на адну машыну больш як 300 гектараў. Гэтыя мадэлі прызначаныя для ўборкі збожжавых і кукурузы.

Гэтыя камбайны набытыя за бюджэтныя сродкі.

Аб тым, што новая сельгастэхніка павінна быць неадкладна пастаўленая ў палі, ішла размова на вялікай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю на гэтым тыдні. Прэзідэнт даручыў тэхніку неадкладна адправіць у гаспадаркі.

Размова на селектары ішла не толькі аб тэхніцы, але і аб людзях. Аб іх Кіраўнік дзяржавы даручыў падбаць Федэрацыі прафсаюзаў. Асаблівая ўвага - забеспячэнню працаўнікоў, занятых на жніве, гарачым харчаваннем. Ва ўсіх гаспадарках наладжана яго дастаўка прама ў палі. А ў Брэсцкім рэгіёне на сельгаспрадпрыемстве "Камароўка", дзе сёння пабывалі тэхнічныя інспектары прафсаюзаў, абеды і вячэры гатуюць у рэстаране прадпрыемства. Прычым, 70 працэнтаў кошту аплачвае наймальнік.

Для аператыўнага вырашэння гэтых і іншых пытанняў падчас уборачнай у Федэрацыі прафсаюзаў створана мабільная група і нават спецыяльная гарачая лінія.

Іван і Вольга Шацілавы ўпершыню сёлета на поле выйшлі разам. У Дзяржынскім раёне яны занятыя на ўборцы рапсу. Акрамя таго, што яны першая сям'я, Таццяна яшчэ і адзіная жанчына-камбайнер у гаспадарцы. Гаворыць, у мужчынскім калектыве і на мужчынскай тэхніцы працаваць нязвыкла, але тут адчувае клопат.

Нягледзячы на тое, што ўборачная, вядома, не спаборніцтва, пераможцы тут усё ж ёсць. Гродзенская вобласць ужо які год лідар па ўраджайнасці. Гэты не выключэнне. У сярэднім з гектара ўбіраюць 44 цэнтнеры хлеба. А ўзнакамітай гаспадарцы "Прагрэс-Верцялішкі" дзённы намалот дасягае паўтары тысячы тон і нават больш. Сёлета тут выпрабавалі ўласную новую лінію па перапрацоўцы рапсавага алею.

Сёння ў Беларусі ўбрана пятая частка ўсіх плошчаў і, зразумела, наперадзе яшчэ шмат працы. Менавіта таму і заўтра аграрыі выйдуць на поле - выхадных на ўборачнай не бывае, калі кожнае зерне на рахунку.