За мінулы год у нашай краіне рэзка вырас лік самазанятых беларусаў

9 марта 2019

Звесткі падатковых інспекцый гавораць пра ўздым  65 %. Гэта  плюс 15 тысяч чалавек -тыя, хто пажадаў займацца камерцыяй без рэгістрацыі ІП. Нагадаем, такая магчымасць - працаваць на сябе як фізасоба - ёсць у грамадзян, якія гатовы аказваць тры дзясяткі відаў паслуг.  З пачатку года, дарэчы, пералік пашырылі, дадаўшы яшчэ два віды  прац - аквагрым  і пакаванне падарункаў.  Магчымасцю падпрацаваць карыстаюцца ў тым ліку пенсіянеры. Патрабаванне да ўсіх адно - выплаціць адзіны падатак і апавясціць падатковую інспекцыю. 

У дзеючым пераліку прац, якімі дазволена легальна займацца без рэгістрацыі бізнесу, як правіла, тыя віды дзейнасці, якія фізасобы выконвалі фактычна ў хатніх умовах.