Амаль 90 працэнтаў адходаў у Беларусі застаюцца на палігонах, замест таго, каб быць скарыстанымі другасна. Самая дарагая другсыравіна - гэта шкло. Штогод на палігоны вывозіцца да 400 мільёнаў скарыстаных шкляных бутэлек. Сістэма жа паасобнага збору смецця ў нас у краіне працуе неэфектыўна.
Чаму - адказы шукала Юлія Плытнік.
Шлях да асобных кантэйнераў - шкло, метал, папера - нават на Захадзе доўжыўся не адзін дзясятак гадоў. Германія ішла да гэтага 40 гадоў.
Еўропа практыкуе 2 сістэмы збору смецця - першая - праз кантэйнеры, другая - закладны кошт, калі кошт тары ўжо ўключаны ў тавар, а прыём тары здзяйсняецца ў спецыяльныя прыёмнікі.
Наталля Грынцэвіч, дырэктар дзяржаўнай установы Аператар матэрыяльных другасных рэсурсаў: Сістэма дарагая, гэта трэба за шагавую даступнасць ад насельніцтва паставіць альбо прыёмныя пункты, альбо спецыяльныя аўтаматы, у якія можна будзе апусціць, якую-небудзь тару.
У 2013 годзе кожнаму абласному гораду аператар матэрыяльных другасных рэсурсаў выдзеліў 3 мільярды беларускіх рублёў на развіццё сістэмы паасобнага збору.
Мінск закупіў больш як 2 000 кантэйнераў і спецтэхнікі для збору шкла. Але гэтага аказалася мала.
Пачалі працаваць на еўрапейскі манер. Першы крок - з'явіліся прадпрыемствы па сартаванні шкла. Паводле дзяржаўнай праграмы, пабудаваны сартавальны завод ў Калядзічах. Сыравіна запатрабавана і на ўнутраным і на знешнім рынку.
У сталіцы кантэйнераў не больш як 20 тысяч, а вось у нямецкім Гамбургу пры такой жа колькасці насельніцтва каля 300 тысяч.
Ды і прыёмных пунктаў з кожным годам становіцца менш. Калі ў 2006 іх было роўна 155. У 2010-ым ужо 96. Годам пазней - 90.У 2012 годзе - 75. Летась яшчэ на пяць менш. А паводле інфармацыі на 30 жніўня мінулага года статыстыка паказвае фенаменальна нізкі лік - 56. Пры такім раскладзе бутэлькі часцей аказваюцца на сметніку, чым у пункце прыёму.
Усяго толькі 500 рублёў за адну шкляную бутэльку. Гэта настолькі не выгадна, што спажыўцу танней выкінуць, чым здаць. Сістэма закладу, якая была ў СССР, ужо не працуе.
Вырашыць праблему з перапрацоўкай за год або два ці наўрад атрымаецца. Але эксперты раяць не прыдумляць веласіпед, а пераймаць еўрапейскі вопыт і шукаць зацікаўленых інвестараў.