Саміт ЕАЭС праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі - на парадку больш як 20 пытанняў

10 декабря 2021
Больш як 20 пытанняў аб стратэгічных кірунках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. На анлайн-сувязь выйшлі лідары краін "еўразійскай пяцёркі" - стартуе саміт ЕАЭС.

Да разгляду - ключавыя эканамічныя пытанні дзейнасці Саюза на 2022 год. Таксама на парадку тэмы, якія датычацца  лібералізацыі па асобных сектарах эканомікі, у прыватнасці -  адзіны рынак паслуг у сферы будаўніцтва. Размова таксама аб адсочванні перавозак, аўдытарскай дзейнасці, выплаце мытных і шэрагу іншых пошлін і падаткаў. Нягледзячы на складанасці, якія адчувае рынак з улікам пандэміі,  амаль усе краіны ЕАЭС маюць добры рост экспарту на знешнія рынкі. І гэта адзін з вынікаў Стратэгіі развіцця Саюза да 2025 года, рэалізацыя якой пад пастаянным кантролем лідараў "еўразійскай пяцёркі".