У Будапешце стартаваў саміт "16+1". Беларусь у якасці назіральніка

27 ноября 2017

У Будапешце стартаваў саміт "16+1". Адной з галоўных задач форуму з'яўляецца абмеркаванне перспектывы развіцця мытнага супрацоўніцтва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая. Беларусь удзельнічае ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў у якасці назіральніка.

Нашу дэлегацыю ўзначальвае прэм'ер-міністр. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, удзельнікі саміта "16+1" могуць занесці важны ўклад у рэалізацыю ініцыятывы новага Хельсінкскага працэсу і выпрацаваць узаемапрымальныя прынцыпы супрацоўніцтва на еўра-атлантычнай прасторы. Сёння прэм'ер Беларусі прыняў удзел у адкрыцці эканамічнага, гандлёвага і фінансавага форуму, які праходзіць у рамках саміта.