Самая магутная ў Беларусі біягазавая ўстаноўка можа з'явіцца на палігоне Трасцянецкі

17 августа 2018

Самая магутная ў Беларусі біягазавая ўстаноўка ў наступным годзе можа з'явіцца на палігоне Трасцянецкі ў Мінску. Інвестар - беларуска-швейцарская кампанія - ужо каля дзесяці гадоў займаецца развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі і пераўтварае газ у так званую зялёную электраэнергію. Зараз новы праект па будаўніцтве станцыі на Трасцянецкім праходзіць грамадскае абмеркаванне.

Сёння вакол Мінска чатыры вялікія палігоны з адходамі. Паўночны і Трасцянец ужо закансерваваныя, а Прудзішча і Трасцянецкі працягваюць збіраць смецце і вылучаць біягаз. Энергію метану выкарыстоўваюць і ў сельскай гаспадарцы. Адразу 2 біягазавыя ўстаноўкі працуюць у Нясвіжскім раёне.