Сахалінская вобласць Расіі зацікаўленая ў пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін

5 октября 2015

Сахалінская вобласць Расіі зацікаўленая ў пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін з прадпрыемствамі Мінска і сталічнай вобласці. Пра гэта сёння заявіў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Алег Кажамяка падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода. Так, ужо ёсць дагавор на пастаўку 10 пасажырскіх аўтобусаў МАЗ. Таксама расійскія партнёры зацікавіліся апошнімі распрацоўкамі грузавых машын. Дарэчы, на адным з такіх грузавікоў губернатар Сахаліна асабіста правёў тэст-драйв.

Расійскі бок прапаноўвае развіваць доўгатэрміновыя адносіны з МАЗам. Для гэтага на Сахаліне плануюць стварыць сэрвісны і адукацыйны цэнтры Мінскага аўтазавода.