Каравай цэнтральнага рэгіёна важыць 2 мільёны 160 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 41 з паловай цэнтнер з гектара. Лідары па намалоце сярод раёнаў - Слуцкі, Нясвіжскі і Мінскі. А зараз аграрыі Мінскай вобласці пачалі ўбіраць бульбу. Гэтай культурай у цэнтральным рэгіёне сёлета засеяна 13 тысяч гектараў. Ураджай таксама абяцае пабіць рэкорды. Калі пачнецца масавая уборка клубняў? Высвятляў Аляксандр Харавец.
З збожжаўборачнага камбайна на капанне бульбы. Другі сезон запар Міхаіл Шанавец убірае караняплоды. Механізатар прызнаецца: сам садзіў - сам і выкопвае. Плённай працы нічога не замінае, хіба толькі пыл паднімаецца, як ніколі - глебу высушыла сонца.
Пад бульбу ў гаспадарцы сёлета адвялі 110 гектараў. І нягледзячы на адсутнасць дажджоў, ураджай не падвёў. З гектара збіраюць звыш 270 цэнтнераў.
У цэлым жа крухмальнай культурай сёлета ў вобласці засадзілі звыш 13 тысяч гектараў. Паўтысячы з іх ужо убралі і атрымалі 20 тысяч тон.
Пакуль бульбу капаюць толькі на продаж, масавую уборку другога хлеба аграрыі вобласці пачнуць на пачатку верасня.
Беларускія клубні карыстаюцца попытам не толькі у краінах-суседках, але і ў Сербіі і Кітаі. Зараз сярэдняя ураджайнасць бульбы па вобласці складае 330 цэнтнераў з гектара, аднак аграрыі упэўненыя: гэтая лічба яшчэ павялічыцца.
Завяршыць уборку бульбы плануюць напрыканцы верасня, пасля чаго з палёў пачнуць убіраць капусту і цукровыя буракі.













