Стаўка рэфінансавання з 21 красавіка складзе 8,5 % гадавых

21 апреля 2021

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з сённяшняга дня 8,5 % гадавых. Яна вырасла на 75 базісных пунктаў. Такое рашэнне прыняў Нацбанк, каб абмежаваць інфляцыйныя рызыкі. Напрыканцы мінулага года яны паскорыліся з-за аслаблення беларускага рубля і падаражэння некаторых прадуктаў, у першую чаргу  імпарту. У пачатку гэтага тэндэнцыі захаваліся. На павелічэнне кошту прывазных тавараў уплываюць сусветныя цэны, лагістычныя выдаткі і перабоі паставак з-за пандэміі, а таксама адмена льгот па ПДВ.